27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы.
Ягор родам з Ліды. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе паводлеч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса. 25 траўня 2021 года суд Лідскага раёна прызначыў яму чатыры гады калоніі.
Верагодна, Ягору ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у жодзінскую турму № 8. Адміністрацыя турмы ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)
3 і 12 чэрвеня 2024 года ў судзе горада Жодзіна была разгледжана крымінальная справа. Працэс вяла суддзя Кацярына Якубіцкая. Праваабаронцы высвятляюць прысуд.
Вядома, што Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
Беларусы на "крытай": як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Крыніца: Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"