30.08.2024 Тэгі: суды, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
За "экстрэмізм" асудзілі байкера з Оршы
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе тг-канал "Віцебск, я гуляю". Вынік суда пакуль невядомы.
Раней судзімага за "абразу Лукашэнкі" палачаніна зноў затрымалі
На "пакаяльным відэа" ён "прызнаецца", што быў падпісаны ва "Укантакце" на экстрэмісцкія паблікі, але не ведаў пра іх статус, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
У канцы роліка мужчыну прымусілі сказаць: "Стоп экстрэмізм. ГУБАЗіК наперад".
Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі беларуску — у яе тэлефоне знайшлі "доказы ўдзелу ў пратэстах"
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына жыла за мяжой некалькі гадоў.
На "пакаяльным відэа" яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Кацярына Быстракова.
Крыніца: Суды за "экстрэмізм" і затрыманне пасля вяртанне ў Беларусь: хроніка пераследу 30 жніўня