31.08.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, падкаст У жніўні 2020 года паўстаў такі новы феномен, як дакументаванне. Робіцца яно дзеля таго, каб фіксаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
А у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пазнаёмімся з тым, хто робіць гэтую працу — з дакументатарамі. Як яны прыйшлі да дакументавання і чаму працягваюць займацца ім? ці цяжка даецца такі працэс? Якія кніжкі яны чытаюць? І якія арганізацыі стаяць за працэсам дакументавання?
У падкасце пачуем два дакументатара: Паліну з Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Стаса з Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі.
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
"Правы чалавека — гэта зручна". Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"