02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць Актывіста і выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова завочна асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў. Пра гэта Вадзім паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Асобная падзяка "чудо-адвакату" Гушчыну Раману Іванавічу, які прызнаў маю "віну" у поўным аб'ёме... Не маю за што выбачацца ці саромецца) лічу, што ўсё раблю слушна!».
Нагадаем, Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Спецвытворчасць у дачыненні да яго была распачата ў сакавіку.
Судовы працэс праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Аляксандр Козел.
Крыніца: Выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова асудзілі завочна