04.09.2024 Тэгі: палітвязні Чацвёртага верасня стала вядома, што паводле новага Указа № 343 "Аб памілаванні асуджаных" на волю выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Праваабаронцы "Вясны" маюць падверджанне, што памілаваных вызваляюць з месцаў няволі. Нагадаем, што мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую "камісію па вяртанні".
Інфармацыя дапаўняецца.
Нагадаем, з трэцяга ліпеня гэта трэцяя хваля памілавання палітзняволеных. Агулам паведамляецца пра 78 памілаваных палітзняволеных. Сярод памілаваных Васіль Бераснеў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, анкахворы палітвязень Павел Кучынскі і журналістка Ксенія Луцкіна.
Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў