05.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 5 верасня распачаўся суд над 54-гадовай Аленай Тапарковай. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.
Па інфармацыі "Нашай Нівы", Алена скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — БНТУ). Раней пра затрыманне Алены не было вядома. Верагодна, я трапіла пад студзеньскі рэйд КДБ за салідарнасць з палітзняволенымі. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
На гэтым тыдні масава праходзяць суды над зытрыманымі ў студзені. Паводле "Вясны" мініум 17 затрыманых у студзені 2024 года патрапілі пад судовы крымінальны пераслед. Жанчым, як правіла, прызначаюць да трох гадоў калоніі. Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну Такарчук, Алесю Сяргеенку, Алену Дземянчук, Надзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч.
Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай
Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Алену, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Крыніца: У Мінску за дапамогу палітвязням пачалі судзіць Алену Тапаркову