05.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Наваполацку 5 верасня адбыўся суд над палітвязнем Тамазам Піпіям. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла палітвязню яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Тамаза асудзілі за "ўдзел у масавых беспарадках" паводле арт. 293 КК. Па "справе антыфашыста" Тамаз праходзіў разам з братам Цімурам, якога таксама пазбавілі волі. Нядаўна ў братоў памерла маці. У яе выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў. Гэтай вясной яна была апошні раз у іх на спатканнях
19 жніўня тг-канал "АЧК-Беларусь" паведаміў, што ад Тамаза ужо два месяцы няма ні лістоў, ні званкоў. Адміністрацыя наваполацкай калоніі адмаўлялася паведамляць пра яго стан і месцазнаходжаня. У красавіку яго змяшчалі ў ПКТ і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА.
Нядаўна стала вядома, што 5 верасня ў судзе г. Наваполацка прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць Тамаза. Справу будзе разглядала суддзя Таццяна Хрыпач. Яна прызнала яго вінаватым і дадала да папярэдняга тэрміну паўтара года калоніі, піша тг-канал "АЧК-Беларусь". Агульны тэрмін Тамаза цяпер складае шэсць гадоў і шэсць месяцаў.
Крыніца: Палітвязня Тамаза Піпію асудзілі яшчэ да паўтара года зняволення