09.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Чэрыкаўскага раёна 26 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Козікава паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Працэс вялла суддзя Аксана Ратнікава.
Як паведаміла MAYDAY.TEAM, Сяргею Козікаву прызначылі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнясці справы невядомыя.
Магілёўскі абласны суд 20 жніўня разгледзеў апеляцыйню скаргу на прысуд, вынік якой праваабаронцам невядомы.
Крыніца: Жыхара Чэрыкава асудзілі на 1,5 года калоніі за “паклёп” на Лукашэнку