10.09.2024 Тэгі: свабода слова, правы чалавека Творчы конкурс “Вольнае слова” праводзіць Беларуская ацыяцыя журналістаў штогод, пачынаючы з 2008 года. Ён ладзіцца з мэтай прадэманстраваць і ўганараваць прафесіяналізм аўтараў і аўтарак беларускіх медыя, якія ў сённяшніх складаных абставінах робяць журналістыку найвышэйшага ўзроўню і мае на мэце падтрымаць іх дзейнасць у адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі “Журналісцкае расследаванне”, журы асобна ацэньвае тэкставыя і відэаматэрыялы. Усяго на конкурс было пададзена 144 матэрыялы ў розных жанрах.
У намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца атрымала журналістка “Нашай Нівы” Вера Белацаркоўская за матэрыял “Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў”, другое месца – Кацярына Палякова (“Люстэрка”), першае месца – Кацярына Кулакова (“Салідарнасць”) за матэрыял пра Асю Булыбенка “В камеру пришел «Цербер». Он сказал: «Анастасия не исправилась. Анастасия – предатель родины”.
Пераможцамі ў жанры “Найлепшая аналітычная публікацыя” названыя: трэцяе месца – Макар Мыш (“Белсат”), другое месца прысудзілі Зміцеру Якубаву (“Люстэрка”) за матэрыял пра дыскрымінацыю беларускай мовы, першае месца – Міхасю Пахольчыку (“Салідарнасць”).
У намінацыі “Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы” двое падзялілі трэцяе месца: Аксана Ленька (“Салідарнасць”) і Ірына Хамрэнка-Ушакова (“Медыязона. Беларусь”), другое месца дасталося Ірыне Новік (“Нrodna.life”) за матэрыял «Уратаваць шэрагоўца Эрыка. Як Пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску», першае месца за Зміцерам Бартосікам ("Ніва") за цыкл нарысаў "Зямля неабяцаная".
У жанры “Журналісцкае расследаванне” месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – Аляксей Карпека (“Беларускі расследвальніцкі цэнтр”), другое – Аляксей Гуліцкі (kyky.org) і першае месца – Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вязнікоўцава ("Бюро”)
Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
Крыніца: У Вільні названыя пераможцы традыцыйнага конкурсу “Вольнае слова”