13.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта "Новаму Часу" распавялі крыніцы.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры. За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.
Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго аказваецца ціск.
Месца ўтрымання: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Крыніца: Супраць палітвязня Міколы Дзядка ў турме ўзбудзілі новую крымінальную справу