16.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні 16 верасня 2024 году стала вядома, што паводле новага Указа Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры.
Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую "камісію па вяртанні". Вызваленне людзей прымеркаванае да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі 16 верасня.
Інфармацыя дапаўняецца.
Нагадаем, з трэцяга ліпеня гэта чацвёртая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 115 чалавек.
У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных
Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў