18.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жанчыну
Яна нібыта двойчы наведала пратэсныя мерапрымествы. Паводле папяэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося яшчэ ў панядзелак.
Стала вядома про затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі па справе "Адукаванкі"
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны пераслед настаўнікаў з усёй краіны, што былі ў тэлеграм-чаце праекту "Адукаванка". У гэтым чаце абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.
Нагадаем, 17 верасня стала вядома, што КДБ яшчэ напрыканцы жніўня прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў "Адукаванка".
"Адукаванка" — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, асноўнай мэтай якой з'яўляецца стварыць пляцоўку, дзе будуць аб'яднаны праблемы адукацыі, іх рашэнні і людзі, якія гатовы над імі працаваць.
За каментары пра прадстаўнікоў улады затрымалі мужчыну
Таксама сцвярдажецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".
"Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation" прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі Instagram старонкі "valerymatskevich", "ruslan_guseinov_warszawa", а таксама "belarusians_lietuva".
Беларускія пракуроры знайшлі на "Яндэкс Музыцы" "экстрэмісцкія песні" гурта TOR BAND
Таксама на платформе нібыта былі выступленні Гітлера і Мусаліні.
Паведамляецца, што ў "мэтах недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму" пракуроры запатрабавалі ад ТАА "ЯндэксБел" выдаліць гэтыя запісы.
Крыніца: Новыя затрыманні і абнаўленне "экстрэмісцкага спісу": хроніка пераследу 18 верасня