23.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 20 верасня скончыўся судовы працэс над палітзняволенай Аксанай Ляпко паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў пяцідзесяцігадовую жанчыну на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пракурор Дзяніс Корда запытваў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калоніі.

Як вядома, Аксану Ляпко затрымалі 23 студзеня 2024 года ў межах так званага “Рэйду па салідарнасці” (рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp).

Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Крыніца: Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі