30.09.2024 Тэгі: суды, праваабаронцы, спецвытворчасць У Гомельскім абласным судзе 30 верасня распачаўся суд над праваабаронцай "Вясны" Аленай Маслюковай. Ёй інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самой праваабаронцы. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Багінскі. 

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня. Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена Маслюкова адзначыла, што інфармацыяй пра сутнасць абвінавачання яна не валодае.

"Ну як на гэта рэагаваць? Калі ў краіне не да законаў, то можна рабіць усё, што заўгодна, але гэта не азначае, што яны мяне зламаюць, ці прымусяць рабіць не тое, чым я займалася. Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу".

Алена Маслюкова: "Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”

Супраць праваабаронцы спецыяльную вытворчасць распачаў Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Крыніца: У Гомелі пачалі завочна судзіць праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову