01.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28.09 - 01.10 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Жыхара Наваполацка затрымалі за тое, што ён напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ
Праўладныя тэлеграм-каналы першага кастрычніка паведамілі, што дома ў затрыманага знайшлі скрутак марыхуаны ў малым памеры, які затрыманаму перадаў знаёмы. Знаёмага хлопца таксама затрымалі.
"Медыязона" знайшла затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Сярожа Maza.
Мінінфармацыі прыпыніла доступ да расійскага анлайн-кінатэатра Okko
Аб гэтым стала вядома першага кастрычніка. Падставай для такога рашэння паслужыла парушэнне нормаў арт. 38 Закона аб СМІ у частцы размяшчэння на дадзеным рэсурсе забароненай інфармацыі, накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці.
У Віцебску першага кастрычніка за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць былую лекарку, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Атрашчонак
Пра гэта паведаміла "Віцебская вясна". У горадзе жанчыну ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамбля "Витебские девчата".
Судзяць жанчыну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу разглядае суддзя Вольга Клімкова.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі 390 верасня:
- Telegram-каналы і чаты "ЧАТ Белыя Крылы Барановичи", "Дихлофос";
- Instagram старонкі "latushka_ruch", "ineedhelp_by", "seabelpnw";
- Facebook-старонка "Корнышев Александр";
- Старонкі ў "Х" "Georg Shilin", "KastusSuprac", "LeŭSapega", "Hillview Holland";
- Старонкі ў "Аднакласніках" "Речица. Без цензуры", "юрий шуман".
Дваіх сяброў затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
Адзін з затрыманых на "пакаяльным відэа" ад 30 верасня кажа, што зараз "вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы".