01.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 27 верасня асудзілі Вадзіма Наўцэню паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вёў суддзя Дзмітрый Карасінскі.
Як паведаміла "Берасцейская вясна" са спасылкай на прэс-рэліз Брэсцкага абласнога суда, мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Пінску дзявятага і дзясятага жніўня 2020 года (арт. 342 КК). Абвінавачванні па астатнім чатыром артыкулам звязаныя з інтэрнэт-каментарамі Вадзіма. У іх суд убачыў "абразу Лкашэнкі" і прадстаўніка ўлады, "дыскрэдытацыю Беларусі", а таксама "распальванне іншай сацыяльнай варожасці".
Агулам Вадзіму Наўцэню прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).
Крыніца: У Брэсце мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі