Камітэт па правах чалавека ААН ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па факце парушэння правоў Канстанціна Чарнова і Аляксандра Каранкевіча, паведамляе mspring.online. Абодва пацярпелі падчас мірных пратэстных акцый супраць “падатку аб дармаедстве” у сакавіку 2017 года, прычым Канстанцін Чарноў – за мітынг у Магілёве, а Аляксандр Каранкевіч – за акцыю ў Мінску.
У адказах, якія атрымаў праваабаронца Барыс Бухель, што прадстаўляе інтарэсы пацярпелых на міжнародным узроўні, пазначана, што скаргі Каранкевіча і Чарнова прынятыя і зарэгістраваныя пад пэўнымі нумарамі. Іх копіі накіраваны беларускім уладам, у якіх ёсць тры месяцы, каб прадставіць у Камітэт свае довады.
Аляксандр Каранкевіч і Канстанцін Чарноў за ўдзел у несанкцыянаваных уладамі масавых мерапрыемствах былі пакараныя штрафамі, прычым Канстанціну прыйшлося праводзіць суткі ў ІЧУ з загіпсаванымі рукамі.
Усяго ў канцы 2017 гады Барыс Бухель накіраваў у Камітэт па правах чалавека шэсць скаргаў. У бліжэйшы час ён спадзяецца, што хутка прыйдзе адказ па астатніх чатырох.
– Людзі, якія звярнуліся ў КПЧ ў 2008 годзе, атрымалі рашэнні ў 2012-ым. Хай гэта доўга, але яно таго варта. У беларускіх кейсах па парушэнні свабоды мірных сходаў КПЧ фактычна заўсёды стаіць на баку грамадзянаў, а не дзяржавы, – адзначаў юрыст.
Крыніца: Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі магілёўцаў