03.10.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1285 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Акрамя гэтага, за апошнія тры месяцы беларускія ўлады пачалі вызваляць з месцаў наволі палітвязняў па памілаванні. Па даных "Вясны", у верасні на волю выйшлі мінімум 94 чалавекі: 24 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі дзве жанчыны, а 67 чалавек былі памілаваныя. Яшчэ тры палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Публікуем гісторыі некаторых з іх.

Палітзняволеная Вольга Залатар — 3 гады, 6 месяцаў і 1 дзень у зняволенні

Вольга Залатар

Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і "выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. 

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

19 верасня Вольга выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязень Марк Салонікаў — 4 гады і 27 дзён у зняволенні

Марка Салоннікаў злева

Жыхара Магілёва затрымалі 22 жніўня 2020 года наўпрост на працы ў Мінску разам са стрыечным братам — Даніілам Бандаруком. Вядома, што пасля затрымання хлопца збівалі.

Марка асудзілі па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Яму прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія адбываў у ПК № 3.

Згодна з падлікамі праваабаронцаў, выйшаў на волю ў верасні 2024 года. 

Палітвязень Андрэй Шулганаў — 2 гады, 1 месяц і 23 дні ў зняволенні 

Андрэй Шулганаў

Мужчына быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводлеч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). 20 верасня 2022 года справу суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў Андрэю два з паловай гады калоніі. Тэрмін адбываў у віцебскай калоніі № 3.

Палітвязень Артур Рыбін — 3 гады, 3 месяцы і 26 дзён у зняволенні

Артур Рыбін

Гамельчука асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: "хуліганства" (ч. 1 арт. 339) і "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130).

Згодна з абвінавачваннем, у лістападзе 2020 года Артур Рыбін зрабіў інсталяцыю з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам "Гары ў пекле", усталяваў яе на адным з гарадскіх пустак, сфатаграфаваў і выклаў фота ў тэлеграм-чат.

Акрамя таго, з'яўляючыся ўдзельнікам іншага тэлеграм-чата, ён размясціў у ім каментары адносна таго, як уяўляе сабе пратэстную актыўнасць у Беларусі вясной 2021 года. Выйшаў на волю напачатку верасня 2024 года з ПК-3.

Палітвязень Андрэй Рускіх — 2 гады, 3 месяцы і 29 дзён у зняволенні

Андрэй Рускіх

45-гадовага жыхара Оршы ў красавіку 2022 года абвясцілі ў вышук за каментары пра вайскоўцаў і пра Лукашэнку, якія кваліфікавалі як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і "абраза Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У выніку расейская паліцыя затрымала яго ўжо ў траўні 2022 года ў Санкт-Пецярбургу. Пазней Андрэя экстрадавалі ў Беларусь і змясцілі ў віцебскі СІЗА.

Віцебскі абласны суд у верасні 2023 года ў закрытым рэжыме разглядзеў справу палітвязня. Суддзя Галіна Бондал прызначыла яму паўтра года зняволення.

67 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні

Палітзняволеная Марына Кісялевіч — 2 гады, 6 месяцаў і 28 дзён у зняволенні

Увечары 4 верасня "Наша Ніва" паведаміла, што па памілаванні выйшла адна з заснавальніц "Маці-328"У траўні 2022 года жанчыну асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі па "даносу неабыякавага" па допісах "УКантакце" па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Тэрмін жанчына адбывала ў берасцейскай ПУАТ-1. Па інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка 2024 прайшло судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітзняволенай. У выніку Марыне замянілі абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на 10 месяцаў.

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных

Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую "камісію па вяртанні".

Палітзняволеная Вікторыя Гаўрыліна — 1 год, 7 месяцаў і 8 дзён у зняволенні  

Вікторыя — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Яе абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і асудзілі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Свой тэрмін яна адбывала ў папраўчай калоніі № 4.

Палітзняволеная Дзіяна Завадская — 1 год і 20 дзён у зняволенні

Менеджарку EPAM затрымалі па вяртанні з Грузіі. Пра Дзіяну вядома, што да затрымання яна ўзначальвала каманду тэсціроўшчыкаў у EPAM. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязджала за мяжу. Яе асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты на падтрымку Украіны. Які тэрмін прысудзілі Завадскай — невядома. 

Палітзняволеная Ірына Гарачкіна — 3 гады, 9 месяцаў і 15 дзён у зняволенні

Жанчыну затрымалі ў снежні 2020 года па "справе Аўтуховіча". Ірынабыла асуджаная паводле ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства) да шасці гадоў пазбаўлення волі. Суд адбыўся 17 кастрычніка 2022 году.

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітзняволеных. Хто гэтыя людзі?

Вядомыя прозвішчы ўсіх вызваленых людзей.

Палітвязень Андрэй Толчын — 11 месяцаўі 20 дзён у зняволенні 

Андрэй Толчын

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты "Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. 21 сакавіка 2023 года яго пакаралі двума з паловай гадамі калоніі за "паклёп у дачыненні Лукашэнкі" і за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Палітвязень Сяргей Мардзіловіч — 1 год, 11 месяцаўі 5 дзён у зняволенні

Мужчына працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках кампаніі "Трансглабал". Паводле версіі абвінавачання, Сяргей каментаваў паведамленні ў больш за 30-ці групах і нібыта пакінуў 43 тысячы каментароў), а таксама перадаваў звесткі аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў "Чорную кнігу Беларусі». Сяргей мае двух дзяцей. 31 ліпеня 2023 г. над ім пачаўся суд паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368(абраза прэзідэнта), арт. 391(абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Вынік суда невядомы.

Крыніца: Мінімум 24 чалавекі ў верасні выйшлі на волю па адбыцці тэрмінаў, 67 — па памілаванні