03.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бярозаўскага раёна 17 верасня асудзілі Наталлю Філонаву паводле арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Людміла Рудзіна. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Андрэй Барушка.

Суд Бярозаўскага раёна.

Як паведаміла "Берасцейская вясна", 61-гадовую Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна ў канцы 2023 года напісала зварот у Следчы камітэт, у якім нібы абразіла неназванага суддзю Вярхоўнага суда. 

У выніку пенсіянерцы прызначылі штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).

Крыніца: Пенсіянерку з Бярозы асудзілі за “абразу” суддзі Вярхоўнага суда