Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.

У судзе Савецкага раёна Мінска 29 сакавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы Вольгі Маёравай і  Аляксандры Патапавай.   Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП. Правапарушэннем суд палічыў збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага. Вольна Маёрава атрымала штрафа у памеры 35 базавых велічынь, а Патапава штраф у памеры 10 базавых велічынь.

На гэты час вядома, што штрафы за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы атрымалі Пракаповіч Павел (двойчы за 2 пікеты агулам 100 базавых), Гусева Наста (15 базавых), Сергіенка Ягор (50 базавых), Дашкевіч Зміцер (40 базавых), Мандзік Дзяніс (25 базавых), Смілевіч Ганна (15 базавых). Пратаколы ў дачыненні да яшчэ двух зборшчыкаў подпісаў – Эдуарда Пальчыса і Рамана Ганчарова суды адправілі на дапрацоўку.

Такім чынам, агульная сума штрафаў па стане на 29 сакавіка складае 290 базавых велічынь, альбо 2 960 еўра.

Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

Крыніца: Маёраву і Патапаву пакаралі штрафамі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы