09.10.2024 Тэгі: суды, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 29 жніўня асудзілі 35-гадовага Алега Вярцінскага. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы); ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняга); ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі). Праз тое, што ў 2022 годзе мужчыну ўжо асудзілі да 15 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй, канчаткова яму прызначылі 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Рудэнка.

podozrevaemyy_3-167.jpg
Скрыншот з відэа Следчага камітэту

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, Вярцінскі раней быў асуджаны 11 разоў. Па інфармацыі праваабаронцаў, у ліпені 2022 года мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняй)Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук 28 ліпеня 2022 года прызначыла яму15 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

У сакавіку 2024-га Следчы камітэт заявіў, што ў студзені гэта года следчыя з дапамогай сучасных тэхналогій і магчымасцяў, здабылі доказы, якія канчаткова пацвердзілі дачыненне Вярцінскага да злачынства, здзейсненага ў 2012 годзе. Па звестках сілавікоў, у 2012-м ён згвалтаваў у школе 6-гадовага хлопчыка. Сам Вярцінскі казаў, што прыйшоў у школу, каб «скрасці каштоўныя рэчы, але нічога не знайшоў і сышоў».

"Пад цяжарам прад'яўленых доказаў ён прызнаўся ў здзейсненым і падрабязна распавёў пра тое, што адбылося ў сталічнай школе амаль 12 гадоў таму. Вывучаючы асобу мужчыны ўстаноўлена, што ён раней ужо судзімы за аналагічнае злачынства", — заявілі ў СК.

На апублікаваным СК відэа з паказаннямі Вярцінскага, бачная "жоўтая бірка" на "робе", якую вязні носяць у калоніі. Часта такую нашуўку у папраўчай установе носяць вязні, якія стаяць на прафілактычным уліку як "схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў".

Крыніца: 18 гадоў калоніі: мінчука асудзілі па трох палітычных артыкулах, а таксама за "згвалтаванне малалетняга"