Расцяжка з надпісам Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20.

Раней за гэтую акцыю асудзілі Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда аб тым, што разгляд адміністрацыйнай справы за вывешванне расцяжкі каля Батанічнага саду, прызначаны на 30 сакавіка. Аднак 23 сакавіка яго гвалтам забралі з кватэры і адвезлі ў суд Першамайскага раёна.  Суддзя Іна Сідарок пастанавіла пакараць Кулакова 10-суткавым арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку сайта "Хартыя'97", якая прайшла 13 сакавіка. За гэту ж акцыю 21 сакавіка на 10 сутак быў асуджаны актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.

Нечакана, увечары 25 сакавіка яны, разам з іншымі затрыманымі палітыкамі, былі вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманне, так і не адбыўшы адміністрацыйны арышт.

Крыніца: Суд за расцяжку “Свабоду Хартыі97”