15.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні У судзе Рэчыцкага раёна 14 кастрычнкіа распачаўся чарговы судовы працэс над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) Крымінальнага кодэксу. Справу вядзе суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

2024_10_15_palina-szarenda-panasjuk.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра пазіцыю абвінавачання паведаміў у сябе на старонцы Facebook муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда-Панасюк. Дзяржабвінавачанне прадстаўляе пракурор Яўген Малалетнікаў.

Нагадаем, Паліна была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК. На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Нядаўна муж напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

Крыніца: Пракурор запрасіў для палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк год пазбаўлення волі