21.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, затрыманні, зборныя матэрыялы Асобы: Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты час у зняволенні па ўсёй краіне ўтрымліваецца амаль 30 палітвязняў-шматдзетных татаў. Пакуль яны чакаюць следства і адбываюць тэрміны паводле палітычных матываў, іх дзеці растуць без бацькоў: часта маці вымушаныя эміграваць з імі, каб унікнуць палітычнага пераследу. Сёння мы распавядаем некалькі гісторый такіх сямей.

Валянцін Стэфановіч: праваабаронца, бацька траіх дзетак 

Аліна Стэфановіч з дзецьмі на акцыі салідарнасці ў Грузіі ў 2021 годзе
Аліна Стэфановіч з дзецьмі на акцыі салідарнасці ў Грузіі ў 2021 годзе

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч быў асуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі. Сябра Рады "Вясны", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), ён з’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. Удзельнічаў у розных міжнародных канферэнцыях і пасяджэннях, праваабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.

Аліна Стэфановіч: Мой муж — палітвязень у Беларусі, я пераехала ў Батумі з трыма дзецьмі

Перад прыездам у Грузію Аліна Стэфановіч інстыктыўна ўставала на досвітку і чакала 7:00.

Толькі ў ліпені 2023 года Валянцін Стэфановіч упершыню за два гады патэлефанаваў жонцы Аліне. Цяпер у пары трое дзетак: сын Адам, дочкі Яна і Марта. Адам з задавальненнем вучыць мовы. Аліна распавядала, што Валік — вельмі добры бацька, які шмат часу і ўвагі надзяляе выхаванню дзетак. Але цяпер сям'я разумее, што Валянціну будзе спакайней, калі ён будзе ведаць, што яны ў бяспецы, таму яны эмігравалі.

Уладзь Лабковіч, праваабаронца, бацька траіх дзетак

labkovich_siamia.png
Уладзь з жонкай Нінай і дачкой

Уладзімір Лабковіч — юрыст "Вясны", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Далучыўся да працы праваабарончага цэнтра ў 1998 годзе як валанцёр, пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2001-м стаў паўнавартасным сябрам "Вясны". За час зняволення ва Уладзя значна пагоршылася здароўе. Ён скардзіцца на частыя галаўныя болі і на бяссонне.

"Ты пойдзеш у бой — а я плуг пакірую"

Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму.

Ва Уладзя і ягонай жонкі Ніны трое дзяцей: старэйшая дзяўчынка Адэля, а таксама два хлопчыкі-блізнюкі — Адам і Ян. Уладзь пісаў дзецям казку ў якасці падарунка на Дзень народзінаў. Ніна Лабковіч распавядала, якія кранальныя лісты Уладзь піша дачцы — «ягонай прынцэсе». 

Андрэй Любецкі, лекар, бацька чатырох дзяцей 

Андрэй Любецкі. Фота:

Андрэй Любецкі — лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску сківічным хірургам. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Старэйшай дачцэ 13 год, двайнятам (хлопчыку і дзяўчынцы) — па 10, малодшай дачцэ — 7. Усе займаюцца таэквандо.

Жонка Андрэя Наталля Любецкая была вымушана разам з дзецьмі з'ехаць з краіны. Яна фігуравала ў "расследаванні" беларускага дзяржканала: жанчыну абвінавацілі ў перадачы падстаўных "сакрэтных дакументаў" экс-алмазаўцу Ігару Макару. Мужчыну асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Зміцер Дашкевіч, актывіст, вернік, бацька чацвярых дзяцей 

Зміцер Дашкевіч — актывіст, былы старшыня "Маладога фронту". Удзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці з 2001 года, у апошнія гады шмат часу прысвячаў абароне Курапатаў. СуддзяТаццяна Пірожнікава прызнала палітвязня і ягоную жонку, якая нядаўна нарадзіла чацвёртае дзіця, вінаватымі і прызначыла Змітру паўтара года калоніі, а Насце — тры гады "хатняй хіміі"У сям'і Дашкевічаў нарадзілася дзіцё, калі Зміцер ужо тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА.

"Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі. Але ўсе жывы і здаровы, то слава Богу!" — напісала Наста.

Зміцер Дашкевіч з сям'ёй. Дадзенае фота апублікавалі сілавікі пасля затрымання актывіста
Зміцер Дашкевіч з сям'ёй. Дадзенае фота апублікавалі сілавікі пасля затрымання актывіста

Гэта чацвёртае дзіцё ў сям'і: у Дашкевічаў яшчэ дзве дачкі Мара і Магдалена, і сын Давід. Пасля Змітра судзілі яшчэ некалькі разоў, у выніку яго тэрмін склаў тры гады дзевяць месяцаў калоніі. 

Мікалай Рой — інжынер, бацька чатырох дзяцей

Мікалай Рой скончыў БДУІР, інжынер-сістэматэхнік. Доўгі час працаваў у РУП "Белтэлекам" па спецыяльнасці. Мае чатырох дзяцей. Апошнім часам пражываў у Брэсце. Яго асудзілі паводле "справы Гайдукевіча" да 12 гадоў калоніі. 

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку"

Суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек.

Крыніца: У Беларусі — Дзень бацькі: пяць гісторый пра шматдзетных бацькоў-палітвязняў