22.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 21 кастрычніка асудзілі Алену Барысюку паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Алене два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы пракурор Дзмітрый Хавалка.
Пра прысуд жанчыне стала вядома з рэпартажу на дзяржаўным тэлебачанні, звярнула ўвагу "Зеркало". На аглашэнне прысуду прывялі студэнтаў розных ВНУ.
45-гадовую Алену абвінавацілі ў інтэрнэт-каментарах пра Лукашэнку, сілавікоў і ўдзельнікаў ваўны ва Украіне.
Алену Барысюк раней ужо судзілі па палітычным артыкуле. Вясною 2023 года ёй прызначылі год і шэсць месяцаў “хатняй хіміі” за каментар пад фотаздымкам міліцыянта з Івацэвічаў Руслана Куцко.