22.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, спецвытворчасць Чацвёртага кастрычніка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва завочна асудзілі Аляксандра Яцэнка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Справу разглядзела суддзя Вікторыя Палякова.
Апроч гэтага, ён мусіць выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (восем тысяч рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Пацярпелым стаў Аляксандр Цеплякоў. Вядома, што яго судзілі за каментары ў бок супрацоўніка Пухавіцкага АУС Маркава, намесніка МУС Мікалая Гарпянкова, супрацоўніка ГУБАЗіКа Лапчынскана, начальніка аднаго з аддзелаў АУС Савецкага раёна Качука, міністра МУС Кубракова і камандзіра спецназа Гаўрылава.
Вядома, што кватэра Яцэнкі была арыштаваная.
Крыніца: Вялікі штраф і два гады калоніі: у Магілёве адбыўся чарговы завочны суд