29.10.2024 Тэгі: грамадства На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 29 кастрычніка заявілі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кіраўніка "Руху За Свабоду" Юрыя Губарэвіча па вылучэнні яго кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах.
Як паведамляецца, прычына, па якой Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі — перадача дакументаў па электроннай пошце. На пасяджэнні адзначылі, што такі варыянт "не прадугледжаны заканадаўствам".
Пакуль зарэгістравана толькі ініцыятыўная група ад Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома дата чарговых прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на 26 студзеня 2025 года.
Павел Сапелка: "Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада"
Крыніца: ЦВК адмовіў кіраўніку "Руху За Свабоду" ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах