29.11.2024 Тэгі: катаванні, відэа, гісторыі вязняў Ужо больш за чатыры гады Беларусь ахінулі масавыя рэпрэсіі, якія суправаджаюцца катаваннямі і жорсткім абыходжаннем за кратамі. У Беларусі адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці, заявіла ААН. З 2020 года праваабаронцы "Вясны" задакументавалі больш за 1850 пацярпелых. У відэа "Вясны" актывістка і студэнтка Ганна, былы палітзняволены па "справе Зельцэра" Арцём Задруцкі і асуджаны за самы вялікі Марш у гісторыі Беларусі Яраслаў распавялі пра катаванні і жорсткае абыходжанне пры затрыманні і ў месцах няволі Беларусі.

Крыніца: Расцяжкі, "ластаўка" і "плітачная лядоўня". Тры гісторыі маладзёнаў, якія перажылі катаванні ў месцах няволі Беларусі Відэа