02.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Жыхара Краснаполля Аляксандра Кірэева асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за крытыку Лукашэнкі пры сілавіках. Такі прысуд вынес суд Краснапольскага раёна другога кастрычніка 2024 году.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Падставай для крымінальнай справы стала тое, што Кірэеў у чэрвені 2024 года ў прысутнасці супрацоўнікаў Краснапольскага РАУС і аддзела прымусовага выканання Краснапольскага раёна, выказаў негатыўную ацэнку Лукашэнкі. Паводле версіі абвінавачання, пры гэтым ён выкарыстаў ненарматыўную лексіку.
Прысуд агучына суддзя Яўгенія Краўцова. Вядом, што Кірэеў абскардзіў прысуд у Магілёўскі абласны суд, але яго пакінулі без зменаў.
Крыніца: Жыхара Краснаполля асудзілі на год калоніі за выказванне пра Лукашэнку