Акцыя 2 красавіка. Фота: ПЦ "Вясна" Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыка на 15 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП. Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.

Суды над затрыманымі Вячаславым Касінеравым і Пятром Маркелавым чакаюцца сёння ў судах Маскоўскага і Завадскога раёна.

Праваабаронцы "Вясны" будуць адсочваць сітуацыю.

Крыніца: Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі?