28.12.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі 28 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Пра гэта паведаміў яго афіцыйны тэлеграм-канал. Таксама адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў "пракантралюе паводзіны" палітвязняў пасля вызвалення. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму не публікуем прозвішчы вызваленых.
Прапагандысты паведамляюць, , што сярод памілаваных — 11 жанчын і дзевяць мужчын. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае чатырох дзяцей.
Агулам з чэрвеня на волю па памілаванні выйшлі 227 палітвязняў.
Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo
Крыніца: У Беларусі памілавалі яшчэ 20 палітвязняў, сярод іх — 11 жанчын