08.01.2025 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа РабковаНамесніца кіраўніка парламенцкай групы “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу Агнешка Бругер Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыі "Саюз 90/Зялёныя" ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная "хросная" палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковайдаслала ёй ліст падтрымкі з нагоды 30-годдзя.

У сваім лісце "хросная" віншуе Марфу Рабкову з Днём народзінаў і адзначае, што праваабаронца з яе адданасцю чалавечай годнасці, дэмакратыі і вяршэнства закона з’яляецца прыкладам для пераймання для шматлікіх людзей.

"У ваш 30-ы Дзень нараджэння шчыра зычу вам усяго найлепшага, шмат сіл і, перш за ўсё, здароўя.

Я нават не магу сабе ўявіць, як гэта балюча, што вы не можаце правесці гэты Дзень народзінаў, да таго ж метавіта той, які завяршае трэцюю дэкаду вашага жыцця, з вашымі роднымі і сябрамі. Зычу, каб вы тым не менш змаглі чэрпаць сілы з нагоды гэтага юбілею. Таму што вы такая моцная жанчына, Марфа, і выдатны ўзор для пераймання для многіх людзей у сваёй адданасці чалавечай годнасці, вяршэнству закона і дэмакратыі. Ваш Дзень народзінаў – гэта нагода не толькі для вашых шматлікіх мужных паплечнікаў у і з Беларусі, але і для людзей у многіх краінах, каб згадаць пра вас і ўшанаваць вашую адвагу і самаадданасць".

Таксама Агнэшка Бругер узгадвае чытанне лістоў Марфы Рабковай і Марыі Калеснікавай, якое адбылося летам мінулага года ў Бундэстагу, і падкрэслівае, што "нават калі ў чалавека адбіраюць фізічную свабоду, свабоду думкі ў яго ніхто адабраць не можа". Сімвалічная "хросная" перачытала апошняе слова Марфы на судовым працэсе і лічыць, што ў ім шмат моцы:

"Я перакананая, што вы маеце рацыю. Дабро ў людзях і праўда аднойчы перамогуць, таму што іх немагчыма знішчыць. Мне здаецца, што цвёрдая вера ў гэта дапамагае нам не губляць упэўненнасці ў гэтыя змрочныя часы, калі правы чалавека і дэмакратычыныя каштоўнасці знаходзяцца пад ціскам у такой вялікай колькасці краінаў, і жорсткая несправядлівасць адбываецца ў дачыненні да такіх адважных людзей, як вы".

Агнешка Бругер запэўнівае, што працягне разам з калегамі і шматлікімі людзьмі па ўсёй Еўропе выступаць за Марфу Рабкову, каб данесці яе голас і голас іншых палітвязняў Беларусі да шырокай грамадскасці, і патрабаваць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Крыніца: Сімвалічная "хросная" павіншавала Марфу Рабкову з Днём народзінаў: "Дабро ў людзях і праўда аднойчы перамогуць"