10.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні Напрыканцы снежня ў Мінску асудзілі 41-гадовага Мікалая Хілу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый). Суддзя Алена Ананіч прызначыла Мікалаю чатыры гады пазбаўлення волі, піша выданне Politico.
Мікалай — пратэстанцкі прапаведнік у царкве евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў "Дабравесце", а таксама супрацоўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі. Яго затрымалі ў 24 кастрычніка 2023 года. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка ЕС затрыманне адбылося каля будынку дэлегацыі ЕС супрацоўнікамі беларускага КДБ.
Судовы працэс над палітвязнем распачаўся 23 снежня ў Мінскім гарадскім судзе.
Крыніца: Супрацоўніка дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі асудзілі да 4 гадоў калоніі