14.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Нягледзячы на тое, што этап агітацыі ў Беларусі праходзіць незаўважна, "Гомельскія ведамасці" пераконваюць сваіх чытачоў у адваротным. Аўтар газеты Дзмітрый Чарняўскі ў сваіх рэпартажах піша, што сустрэчы з даверанымі асобамі праходзяць актыўна, паказвае прысутных работнікаў прадпрыемстваў на сустрэчах і апытвае іх, але не называе ні прозвішчы давераных асобаў, якія праводзяць сустрэчы, ні паказвае іх фотаздымкі, ні называе нават кандыдатаў, ад імя якога праводзяцца агітацыйныя мерапрыемствы. Паглядзелі, як два дні запар "Гомельскія ведамсці" асвятлялі выбарчыя сустрэчы з невядомымі даверанымі асобамі невядомых кандыдатаў.
Дзмітрый Чарняўскі падрыхтаваў за два дні — 8 і 9 студзеня — тры рэпартажы пра агітацыйныя сустрэчы. Усе зробленыя па адным узоры.
Так, 8 студзеня ў Гомелі прайшла сустрэча з "даверанай асобай аднаго з кандыдатаў", пішуць "Гомельскія ведамасці". Пры гэтым, не называецца ні месца правядзення сутрэчы, ні прозвішчы даверанай асобы і кандыдатаў. Замест даверанай асобы ў рэпартажы пра важнасць мерапрыемства кажуць два наведвальнікі мерапрыемства. Сруктура рэпартажа ў наступных матэрыялах захаваецца. З назваў пасадаў апытаных можна выказаць здагадку, што сустрэча адбылася на "Гомсельмаш".
Пра важнасць сустрэч з даверанымі асобамі таксама выказалася інжынерка "Гомсельмаш" Аляксандра Канстанцінопальская:
9 студзеня з тэксту рэпартажа пра выбарчую сустрэчу так і незразумела, ці адбыдася сустрэча з самім кандыдатам, ці з яго даверанай асобай. З адказаў апытаных становіцца зразумела, што мерапрыемства праходзіла на ААТ "ГЗЛіН" з работнікамі прадпрыемства. Аўтар перадае, што на сутрэчы нібыта казалі, што "той, хто абыякава ставіцца да электаральнай кампаніі, можа стаць ахвярай палітычных інтрыг, якія могуць прывесці да страшных наступстваў для ўсяго грамадства". І таму "трэба ўзважана ставіцца да галасавання, каб не дапусціць грамадска-палітычнага хаосу ў краіне". Як і ў папярэднім рэпартажы, аўтар апытвае прысутных пра важнасць сустрэч з даверанымі асобамі. Начальнік аддзела тэхнічнай дакументацыі ААТ "ГЗЛіН" Вадзім Несцераў прадэкламаваў:
"Даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты выступаюць аўтарытэтныя людзі, якія могуць прадставіць аб'ектыўную карціну сітуацыі ў краіне, аператыўна рэагуюць на зменлівую ў свеце абстаноўку з улікам электаральнай кампаніі, якая праходзіць у Беларусі. Адметна і тое, што кожны з удзельнікаў сустрэчы можа задаць пытанні, якія цікавяць, атрымаць кампетэнтныя адказы, каб больш абгрунтавана падысці падчас галасавання да выбару кандыдата ў прэзідэнты краіны. Падобныя сустрэчы дазваляюць лепш даведацца праграмы прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, бо давераныя асобы ў даступнай форме даносяць інфармацыю да работнікаў прадпрыемстваў".
Увечары 9 студзеня Чарняўскі апублікаваў яшчэ адзін рэпартаж з выбарчай сустрэчы з аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў. З адказаў прысутных стала вядома, што сустрэча адбылася на "Гомельбудматэрыялы". Тут пра важнасць сустрэч з даверанымі асобамі кандыдатаў выказаўся майстар цэху Уладзімір Кісялёў.
Судзячы на агітацыйныя сустрэчы ў іншых рэгіёнах, можна зрабіць выснову, што гэта адзіная палітыка ўладаў па ўтойванні звестак пра выбарчыя сустрэчы. Нягледзячы на тое, што прозвішчы давераных асобаў публікуюцца на сайце Цэнтрвыбаркама, улады ўсё роўна вырашылі зрабіць з гэтага таямніцу.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Агітацыя без твараў: як "Гомельскія ведамасці" асвятляюць сустрэчы з невядомымі даверанымі асобамі