22.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-20 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

З'явілася інфармацыя пра затрыманні дальнабойнікаў на межах Беларусі

dalnaboiniki-na-mjazhy_.jpg
Фотаздымак носіць ілюстрацыйны характар

Тэлеграм-каналу "Суды, задержания. Гродно и область" 20 студзеня стала вядома пра затрыманне не менш як 20 дальнабойнікаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён.

У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы «лайкі», падпіскі і каментарыі на «экстрэмісцкіх» рэсурсах. Гэтыя праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 4862 прозвішчы

Міністэрства ўнутраных справаў 17 студзеня зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі праграмістку Наталлю Давыдка, бізнесоўцу Сяргея Юнчыца, а таксама асуджаных завочна Паўла Кулажэнку і Віталя Пацехіна.

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

17 студзеня ў яго трапілі старонка ў Facebook "Аляксей Францкевіч", TikTok-акаўнт "ZA САБАЦЬКУ", а таксама старонкі ў "Аднакласніках" "Новости из TUT.ВY" і "Віктар Каралькоў".

Крыніца: Затрыманні дальнабойнікаў і абнаўленне "Спісу экстрэмістаў": хроніка пераследу беларусаў 17-20 студзеня