22.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Лепелі за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі жанчыну, якая служыць у войску

hanna-trajan.jpg
Ганна Траян

У судзе Лепельскага раёна 21 студзеня разглядалі справу ў дачыненні да Ганны Ігараўны Траян. Жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс узначальвала суддзя Ірына Кручыніна, паведаміў тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!".

Паводле ўсіх прыкмет, жанчына служыць у 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Бароўцы Лепельскага раёна.

У 2021 годзе Міністэрства абароны Беларусі пісала пра прапаршчыка Ганну:

"Ганна — прадаўжальніца вайсковай дынастыі. З 2016 года дзяўчына служыць фельчарам у гарматным самаходна-артылерыйскім дывізіёне артылерыйскай брыгады. За час службы дзяўчына паспела атрымаць яшчэ адну вышэйшую адукацыю і заслужыць рэпутацыю выдатнага спецыяліста".

Былы палітзняволены блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) распавёў аб арышце ягонай маёмасці

vadzim-ermaszuk_aryszt-maiomasci.jpg
Скрыншот з Instagram блогера

Пра гэта ён напісаў 21 студзеня ў Instagram.

Нагадаем, палітзняволены блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024-га году, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за "абразу дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК) і "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК). У жніўні Ермашук паведаміў пра анкалагічнае захворванне.

Пазней ягоную старонку ў Instagram прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі", пасля чаго блогер з'ехаў з краіны.

Крыніца: Суд над вайсковай фельчаркай і арышт маёмасці экс-палітвязня: хроніка пераследу 21-22 студзеня