Праваабронцы “Вясны” прынялі ўдзел у сустрэчы ў межах інфармацыйнага тыдню “Дні Беларусі ў Стакгольме”, дзе значная частка дыскусіі была прысвечана праблемам студэнцкага самакіравання, удзелу Беларусі ў Балонскім працэсе, а таксама кампаніі “Дамо рэпрэсіям урок”.

У сустрэчы прынялі ўдзел міжнародны сакратар ЗБС Аляксандра Кузьміч, сябра Рады ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў і рэпрэсаваны студэнт Юрый Лукашэвіч. 

У межах супольнай кампаніі па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за сваю грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, Östgruppen, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Крыніца: Праблемы і правы студэнтаў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы ў Стакгольме Відэа