Сцяг на балконе офіса АГП У офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску 24 красавіка ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі на чале з супрацоўнікам Савецкага РУУС па прозвішчы Шкут і запатрабавалі зняць бел-чырвона-белы сцяг, які з 23 сакавіка быў вывешаны на балконе офіса. Як паведамляе прэс-служба АГП, сцяг лунаў на 17-м паверсе ў цэнтры горада - на вул. Веры Харужай.

На адмову ўпусціць міліцыю ў офіс яны заявілі, што забяруць усіх, хто знаходзіцца на дадзены момант у офісе ў РУУС.

Урэшце сцяг быў зняты, а па факце вывешвання быў складзены пратакоў правапарушэння,  сцяг нібыта перашкаджаў жыхарам Мінска, якія і паскардзіліся ў міліцыю.

На развітанне праваахоўнікі паведамілі, што за вывешванне незарэгістраванай сімволікі будзе ўзбуджаная адміністрацыйная справа.

Пакуль беларускія сілавікі ганяюцца за кожным вывешаным гістарычным бел-чырвона-белым сцягам, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў заканадаўчую ініцыятыву аб прызнанні гістарычнага сцяга Малдовы, які павінен быць узняты абавязковым парадкам ва ўсіх дзяржаўных установах.

Крыніца: З офіса АГП знялі бел-чырвона-белы сцяг і склалі пратакол