Як паведамляюць Каўказ.Рэаліі, суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на сёння, 25 красавіка. Марына Дубровіна, адвакат праваабаронцы, даведалася пра гэта выпадкова.

Іншы адвакат Ціціева Павел Заікін упэўнены, што гэта зроблена спецыяльна, паколькі следчы быў у курсе, што абаронцы мемарыяльца сёння ў Маскве.

Пётр Заікін не выключае, што следства разлічвае прыставіць да Аюба Ціціева падкантрольнага ім адваката.

І сёння ж праваабронцу будзе прад'яўлена канчатковае абвінавачанне.

Нагадаем, 9 студзеня машыну Аюба Ціціева спынілі людзі ў форме супрацоўнікаў дарожнай інспекцыі. Пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь. Праз некалькі гадзін выявіць Ціціева ў Курчалоеўскім РАУС атрымалася члену СПЧ пры кіраўніку Чачні Хедзе Саратавай

МУС Чачні пацвердзіла, што затрыманне Аюба Ціціева звязана са справай, распачатай на падставе артыкула «захоўванне наркотыкаў», толькі праз шэсць з лішнім гадзін пасля затрымання.

Інкрымінаваны чачэнскімі сілавікамі 60-гадоваму Ціціеву артыкул - практыкуемы спосаб барацьбы з непажаданымі ў Чачні журналістамі, грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі. 

Праваабаронцы Беларусі 7 лютага звярнуліся да прэзідэнта РФ з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева, а Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў яго палітвязнем. 

Крыніца: Суд прызначыў пасяджэнне па справе Аюба Ціціева, не папярэдзіўшы адвакатаў