Юрыст і абаронца правоў крымскіх татараў Эміль Курбедзінаў стаў адным з пяці фіналістаў прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы 2017. Штогадовая прэмія ўручаецца, каб заахвоціць праваабаронцаў, якія, рызыкуючы ўласным жыццём, унеслі значны ўклад у абарону і прасоўванне правоў сваіх супольнасцяў.
Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі «Front Line Defenders».
Члены журы абралі фіналістаў з ліку 142 намінантаў з 56 краін; ў фінал патрапілі праваабаронцы Украіны, Нікарагуа, В'етнама, Паўднёвай Афрыкі і Кувейта.
«Гэтыя праваабаронцы праявілі цвёрдую волю; яны не здадуцца перад тварам празмернай, пагрозлівай жыццю небяспекі,»- сказаў Эндру Андэрсан, выканаўчы дырэктар Front Line Defenders.
«Курбедзінаў экстрана рэагуе на надзвычайныя сітуацыі і дакументуе парушэнні правоў чалавека ў ходзе рэйдаў і ператрусаў на дамах у актывістаў. У студзені 2017 года Эміль быў затрыманы супрацоўнікамі Цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму ў масках і дастаўлены ва Упраўленне расійскай федэральнай службы бяспекі (ФСБ) на допыт. Раённы суд прызнаў яго вінаватым у «прапагандзе экстрэмісцкіх арганізацый» і прыгаварыў да дзесяці сутак зняволення», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя Эміля Курбедзінава лаўрэатамі прэміі сталі праваабаронцы з Паўднёвай Афрыкі, В'етнама, Кувейта і Нікарагуа.
Штогадовая прэмія Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы была заснаваная ў 2005 годзе, каб ушанаваць працу праваабаронцаў, якія, не звяртаючыся да гвалту, адважна ўносяць выдатны ўклад у прасоўванне і абарону правоў іншых людзей, часта з вялікай рызыкай для сябе.
Арганізацыя Front Line Defenders была заснавана ў Дубліне ў 2001 годзе з мэтай абароны праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў небяспецы - людзей, якія займаюцца негвалтоўнай дзейнасцю па абароне ўсіх правоў, абвешчаных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Лаўрэат прэміі стане вядомы падчас урачыстай цырымоніі ў мэрыі Дубліна ў пятніцу, 26 мая.