Пётр Маркелаў У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Петра Маркелава выклікалі на прафілактычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін. Маркелаў паспеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання). Тэлефон актывіста недаступны, у РУУС адказваюць, што яго там няма.

Актывіст Пётр Маркелаў 31 траўня сфатаграфаўся каля будынка МУС з плакатам з надпісам «Заблакуйце 86.57.250.202». Гэтыя лічбы абазначаюць ip-адрас сайта Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Актывіста затрымалі за фотаздымак з прапановай заблакаваць сайт МУС