На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
Як паведаміў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, 6 чэрвеня актывісты праводзілі каля рэстарана пікет. Кіроўца аўтамабіля, які прывозіў у рэстаран тавары, выклікаў міліцыю, паколькі не мог праехаць на тэрыторыю комплекса.
Інспектар ДПС склаў пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 18.23.1 КаАП на Паўла Севярынца, Маю Навумаву, Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і яшчэ аднаго чалавека.
Учора супрпацоўнікамі ДПС УУС Мінгарвыканкама таксама былі складзеныя пратаколы за парушэнне правілаў дарожнагу руху – знаходжанне на праезнай частцы дарогі на Леаніда Кулакова і Паўла Севярынца.
Супрацьстаянне актывістаў і кіраўніцтва "рэстарацыі на костках" працягваецца.
Крыніца: У Курапатах, дзе запрацаваў рэстаран «Паедзем, паядзім», складаюць пратаколы аб парушэнні ПДР