Алесь Ліпай. Фота: БелаПАН. Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.

Каля месца ператрусу знаходзяцца праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Ваалянцін Стэфановіч, Таццяна Рэвяка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

Пакуль невядомая сутнасць узбуджанай крымінальнай справы, але варта нагадаць, што менавіта з ператрусу праведзенага супрацоўнікамі ДФР пачаўся крымінальны пераслед  старшыні Праваабарчага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 года.

Крыніца: Ператрус у дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая