У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). За ўдзел у Курапацкай вахце яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў грамадскі рух "Дзея".
Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыйны пратакол на Алеся Талстыка быў складзены яшчэ 14 чэрвеня 2018 года. У той дзень на абаронцаў Курапатаў было складзена каля 12 пратаколаў.
Крыніца: Чарговы суд за Курапаты: Алесь Талстыка — 30 базавых велічыняў