У ноч з пятніцы на суботу, 21 чэрвеня 2018 года, у клубе "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц. У ноч з 29 на 30 чэрвеня гэта ўжо мела месца. Тады супрацоўнікі міліцыі перапісалі асабістыя дадзеныя, уключна з месцам працы. Адзін са сведкаў міліцэйскай праверкі выказаў меркаванне, што гэта помста за «​ЛГБТ-клумбу» каля помніка мінскага гарадавога. За гэтую акцыю 29 чэрвеня суды г. Мінска пакаралі студэнтаў тэатральнай лабараторыі Fortinbras штрафамі ў памеры 3 базавых велічыняў. Як мяркуе юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Алег Пашкевіч, праблема ў такіх рэйдах акрамя непасрэднага ціску на супольнасць, у тым, што асабістыя дадзеныя прадстаунікоу ЛГБТ-супольнасці збіраюцца для прафілявання ў структурах МУС. Супрацоўнікі міліцыі фармуюць базу, якая невядома каму даступна, і ў выпадку нейкага здзяйснення злачынства павязанага з палавой недатыкальнасцю, людзей, толькі на падставе таго, што яны ёсць у гэтай базе, пачынаюць выклікаць на допыты і размовы.

Андрэй Завалей

Андрэй Завалей, каардынатар кампаніі «Справа Пі» памяці Міхаіла Пішчэўскага, каментуючы гэтую сітуацыю, адзначае:

“Відавочна, што для беларускай дзяржавы ЛГБТ-супольнасць да гэтага з'яўляецца «непажаданай» сацыяльнай групай, для іх мы «асацыяльныя элементы». Як і ў савецкія часы, яны для нейкіх сваіх унутраных мэтаў вядуць «ЛГБТ-картатэку». Сам факт таго, што яны перапісваюць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў і наведвальніц гей-клубаў - гэта парушэнне самой працэдуры праверкі і грубае парушэнне права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.

А калі ўлічыць, што такія рэйды (праверкай іх назваць проста немагчыма) суправаджаюцца прымяненнем грубай фізічнай сілы ў адносінах да наведвальнікаў установы (працуе абсалютна легальна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дарэчы кажучы), зневажаюць чалавечую годнасць гамафобнымі выказваннямі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, то сітуацыя проста выходзіць за рамкі нават беларускага «прававога» дзяржавы».

У афіцыйным паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама гаворыцца, што «21 ліпеня 2018 года супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, інспекцыі па справах непаўналетніх ГУУС Мінгарвыканкама правяраліся месцы масавага адпачынку грамадзян на прадмет выяўлення правапарушэнняў».

Падчас кожнай міліцэйскай "праверкі" ў наведвальнікаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя, нумары тэлефонаў, месцы працы. Нікога не затрымліваюць і не складаюць пратаколаў. 

Гэтыя рэйды праходзяць рэгулярна, не менш за два разы на год. У тым ліку гэты ціск ужо прывёў да таго, што на двухмільённы Мінск застаўся толькі адзін клуб, дзе праходзяць ЛГБТ-вечарыны. Аблава 21 ліпеня - ўжо трэцяя за апошнія паўгоды, і відавочна, што гэта звязана з гамафобнымі выказваннямі МУС і рэакцыяй на гэтыя выказванні грамадзянскай супольнасці. Гэты скандал не сціхае, Віку Біран судзяць за апублікаванае ў Фэйсбуку фота, а тым часам гамафобную банда ў Гомелі, якая ладзіла сафары на маладых гомасэксуальных хлопцаў, засталася практычна бяскарнай. Відавочна, што дзяржава аказвае ціск на тых, хто спрабуе заяўляць аб несправядлівасці і адначасова ставіцца лаяльна да злачынцаў, нават сваёй рукой выяўляючы грэбаванне, здзяйсняючы гвалт і беззаконне ў адносінах да ЛГБТ-людзей”,  — дадае Андрэй Завалей.

У кастрычніку 2017 годзе міліцэйская "праверка" праходзіла, акрамя "Бурлеска", яшчэі ў мінскім клубе "Каста Дзіва". У ёй удзельнічаў АМАП, а таксама супрацоўнікі АБЭЗ і ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Некаторых наведвальнікаў клуба даставілі ў пастарунак, праверылі дакументы і адпусцілі.

Крыніца: У Беларусі існуюць "ЛГБТ-картатэкі"?