Анатоль Лябедзька 21 чэрвеня ў Курапатах. Скрынштот з відэа Радыё Свабоды. Разгляд адміністрацыйнай справы палітыка Анатоля Лябедзькі адбудзецца 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак паседжання ў 14-30. Яго вінавацяць у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як пазначана ў пратаколе, ён быў адным з удзельнікаў прэс-канферэнцыі каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” у Курапатах 21 чэрвеня.

Адну з актыўных абаронцаў ахоўнай зоны Курапат Маю Навумаву будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна Мінска таксама 2 жніўня. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі). Пачатак працэсу па справе Навумавай у 15-30.

Крыніца: Абаронцы Курапат ідуць на суды