Фота : Mediakritika.by Як паведаміў Свабодзе заснавальнік інтэрнэт-парталу tut.by Юры Зісер, з 7 раніцы доступ у офіс кампаніі закрыты, сьледчыя праводзяць ператрус.

Сьледчымі дзеяньнямі заблякаваныя рэдакцыйныя памяшканьні і бухгальтэрыя. Ператрус праводзіць Сьледчы камітэт. Падазраюць, што хтосьці з кампаніі tut.by узламаў сайт дзяржаўнага інфармацыйнага агентва БелТА. Ніхто не затрыманы.

Крыніца: Сьледчыя праводзяць ператрус у кампаніі tut.by