Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода. Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка, журналістка Вольга Быкоўская.

У нас вобшук. Прыйшлі са следчага. Шукаюць панятых.

Вольга Быкоўская

Верагода, гэта працяг учорашняй хвалі затрыманняў і ператрусаў у вядучых журналістаў ЗАТ "БелаПАН", ТАА "Тутбай Медыя", у межах так званай «справы БелТА".

 Падрабязнасці неўзабаве.

Крыніца: СК праводзіць ператрус у Паўлюка Быкоўскага