Поўны стэнаграфічны тэкст выступу старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года.
"Я ўпэўнены, што “справа прафсаюзаў” будзе мець працяг, у тым ліку і на міжнародным узроўні. І калі, не дай Бог, гэтая ўся праца Следчага камітэту і абвінавачвання, суда дасць сбой ў наладжванні стасункаў з Еўрасаюзам і МАП, то, паверце мне, Аляксандр Грыгоравіч разбярэцца вельмі хутка. Знойдуць усіх.
Высокі суд, можна быць гатовым да любога прысуду. Але гатовым да подласці ніколі нельга быць. Вось гэтая зробленая электронная скрыня… ды вы ж ведаеце, хто яе стварыў. І тое, хто запіхаў туды гэтыя дакументы. А зараз кажуць пра дакументы, што быццам бы існуе доказная база. Ды не супярэчце вы самі сабе! Гэта не доказная база, а “фількіна грамата”, у якой ня тыя юрыдычныя адрасы, не праведзена экспертыза. Правядзіце экспертызу ў Следчым камітэце, дайце заключэнне, што гэта сапраўды арыгінальны дакумент! Людзі ўсё гэта бачаць. “Людзі стануць супраць сілы, праўда выйдзе як з магілы!”
У судзе казалі, што тут судзяць “гэтых дваіх”, а сам прафсаюз РЭП тут ні пры чым. А як жа арышт офісу прафсаюза? А як жа тыя 814 чалавек, якіх па ўсёй краіне дапыталі? Ім што, далі імунітэт для будучага шчаслівага жыцця? А як адносіцца да таго, што за час следства кожная следчая група лічыла за свой доўг саскочыць з гэтай справы? Бо яны выдатна разумелі, што тут не ўсё так проста? І толькі два падпалкоўнікі сышлі, далі капітану, які давёў справу да канца. Можна будзе меркаваць, ён будзе маёрам ці старэйшым лейтэнантам.
І яшчэ некалькі рэчаў, якія я хачу сказаць. Я вельмі малады пенсіянер. Вы палічылі мае грошы ў ФСЗН. Я яшчэ не атрымліваў ніводнай пенсіі, але яна ў мяне калі 600 рублёў. І я ў свой час зарабляў таксама нядрэнна. І казаць, што ў адзінаццатым годзе з карыслівых мэтаў мы накралі з праектаў і набылі машыны? І знаходзяць карыслівыя гэтыя матывы ў вёсцы Сухадолы. Ды лепей бы ў Драздах знайшлі, там прасцей шукаць.
Хачу сказаць, што працэдура атрымання сродкаў увогуле ніякай доказнай базы пад сабой не мае. Бо любы чалавек нават у Беларусі пры атрымыманні грошай з банку мусіць і пашпарт мець, і павінны застацца запісы ў дакументах. Чаму гэтага няма? А вось браць і вырываць з кантэксту штосьці і казаць, што “так, вы гэта зрабілі…
Вы маглі прасіць што заўгодна ў суда, нават да сямі гадоў пазбаўлення волі. Усё гэта ў грамадстве мы праходзілі. Не гэта страшна. Сёння гэта справа палітычная. Палітыкі яе адкрылі, палітыкі і будуць зачыняць. І страшна тое, што праз гэтую справу хочуць паказаць нікчэмнасць, што вось такі прафсаюз і яго кіраўніцтва. Гэта ж белымі ніткамі шыта! І зрабіць ім гэтага не ўдасца, якім бы не быў прысуд.
Таму, з улікам вышэйсказанага, хачу адзначыць, што калі такі прэцэдэнт будзе створаны ў рэспубліцы, калі фэйкавую скрыню, фэйкавыя дакументы будуць спрабаваць легалізаваць праз Следчы камітэт і праз суд, то заўтра такая скрыня можа з’явіцца супраць любога з тых, хто прысутнічае ў залі. Гэта недазваляльная раскоша.
І яшчэ дадам. Ні я, ні мая сям’я, ні мае блізкія і родныя, ніхто не спажывае, не прадае і не хавае наркотыкі. Еслі хтосьці паспрабуе зрабіць штосьці падобнае, то майце на ўвазе, што гэта будзе правакацыя.
У заключэнне хачу падзякаваць вам, людзі, вам, адвакаты. Ваш прафесіяналізм выклікае павагу, асабліва ў той няпростай сітуацыі, у якой мы зараз знаходзімся.
Я жадаю здароўя сваім ворагам. Я хачу, каб ім хапіла здароўя да тых часоў, калі краіна будзе дэмакратычнай і калі суддзі будуць абірацца. Каб яны зразумелі ўсю тую нянавісць людзей, якую яны будуць выказваць наўпрост. Яны пакуль яшчэ маўчаць, але гэтае маўчанне цяжка ўжо стрымліваць.
І напрыканцы:
“Край курчыцца ў жабрацтве і прымусе.
Над ім грыміць хлусні пустая медзь.
А хочацца сапраўднай Беларусі,
Хай на сыход, ды ў вочы паглядзець”.
Крыніца: Апошняе слова Генадзя Фядыніча на судзе па «справе прафсаюзаў" 17 жніўня 2018 года