Сяргей Пятрухін. Фота Уладзіміра Вялічкіна. У Берасці па дарозе да адваката затрыманы відэаблогер Сяргей Пятрухін.

Прыкладна ў 8-45 3 верасня на на аўтобусным прыпынку да Пятрухіна падышлі нейкія людзі, зачыталі пастанову. Відавочца затрымання паведаміў праваабаронцам, што чуў пра некую экспертызу. Сэнсу пастановы не разабраў, сказаў, што за Пятрухіным сачылі.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў,  што Пятрухіна адвезлі ў абласное ўпраўленне камітэта судовых экспертых, дзе ён мусіць прайсці спецыяльныя тэсты.

Нагадаем, пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскаму блогеру Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця паведамілі, што яму неабходна прайсці прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасля вызвалення з аддзялення міліцыі.

"Прымусовая дастаўка блогера на агляд звязаны не столькі з самой працэдурай, колькі з тым, каб чарговы раз націснуць на псіхіку блогера, запахохаць яго, зламіць волю да супраціву, каб болей не здымаў і не агалошваў факты беззаконня, якія здзяйсняюць берасцейскія ўлады" -, каментуе здарэнне праваабаронца Уладзімір Вялічкін.  

Крыніца: Відэаблогера Пятрухіна затрымалі і адвезлі на медычны агляд Дапоўнена